Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антанас Суткус прывёз у Менск “штодзённыя архівы”


Радыё Свабода Сёньня ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску адкрываецца пэрсанальная выстава літоўскага фатографа Антанаса Суткуса "Штодзённыя архівы". Як паведаміла прэсавая служба амбасады Літвы ў Беларусі, выстава падрыхтаваная пры садзеяньні дыпляматычнай місіі і галерэі "Сьвет фота".

Антанас Суткус, які пачаў кар''еру фотажурналіста ў сярэдзіне 50-х гадоў мінулага стагоддзя, доўгія гады "быў вымушаны складваць у асобную папку свае работы, якія не адпавядалі канонам сацыялістычнага рэалізму". "Пазней, стаўшы лідэрам літоўскай фатаграфіі, з''яўляючыся шмат гадоў старшынём адзінага ў СССР Таварыства фотамастацтва, Суткус вымушаны быў зноў папаўняць сваю запаветную папку", - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы.

У 1993 годзе, калі ў Літве ўжо не было цэнзараў, аўтар "знайшоў" у сябе выдатную калекцыю, якая "дзіўна дакладна адлюстроўвала розныя бакі жыцьця літоўскага грамадзтва".

Летась у Менску праходзіла фота выстава Антанаса Суткуса "Жан-Поль Сартр і Сімона дэ Бавуар. Пяць дзён у Літве". Фатограф у чэрвені 1965 года суправаджаў славутую інтэлектуальную пару Парыжа - Жан-Поля Сартра і Сімону дэ Бавуар - у іх паездцы па Літве.

Тады 26-гадовы А.Суткус зафіксаваў на фотастужцы тое, што потым стала самым славутым вобразам філёзафа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG