Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў у сьвет збор твораў Анатоля Сыса


Радыё Свабода Выйшла ў сьвет найбольш поўнае выданьне літаратурнай спадчыны беларускага паэта Анатоля Сыса “Лён”. У аднатомнік апрача хрэстаматыйных вершаў увайшлі і невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць воблік паэта (у тым ліку інтэрвію, якія Анатоль Сыс даваў Радыё Свабода).

Як гаворыць укладальнік кнігі, намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Міхась Скобла, “Анатоль Сыс жыў з адчуваньнем дараванай яму ад нараджэньня свабоды. Паэзія яго была свабоднай, і сам ён аніякіх вярыгаў на сабе не цярпеў. “Ні грошай, ні славы -- я волі хачу”. Як гэта рэдка ў жыцьці бывае: вызначыць для сябе credo і да апошніх дзён трымацца яго. Сыс трымаўся”.

Кніга “Лён” выйшла ў “Кнігазборы” накладам 1500 асобнікаў.

Прэзэнтацыя збору твораў Анатоля Сыса адбудзецца 23 студзеня а 18.30 у філіі Музэя Максіма Багдановіча (завулак Рабкораўскі, 13). Уваход вольны.
XS
SM
MD
LG