Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трох “маладафронтаўцаў” затрымлівалі за налепкі


Любоў Лунёва, Менск Напярэдадні Дня Салідарнасьці міліцыянты затрымалі трох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”.

Ад 18 да 2 гадзінаў ночы яны знаходзіліся ва ўпраўленьні унутраных справаў Ленінскага раёну Менску. У моладзевых актывістаў знайшлі налепкі “Джынс -- За свабоду”. Міліцыянты забралі налепкі, на “маладафронтаўцаў” склалі пратакол. Іх абвінавацілі ў псаваньні вонкавага выгляду гораду. Актывістам пагражае штраф. Справу будзе разглядаць адміністрацыйная камісія райвыканкаму.

Сёньня актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”(яны пажадалі захаваць ананімнасьць) пададуць у пракуратуру скаргу на дзеяньні міліцыянтаў. Паводле актывістаў, іх незаконна трымалі 6 гадзінаў у пастарунку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG