Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы амбасадар Літвы ў Беларусі пачне працу 1 лютага


Радыё Свабода Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус уручыў даверчыя лісты амбасадару Літвы ў Беларусі Эдмінасу Багдонасу. Як паведамілі ІА REGNUM у прэсавай службе кіраўніка літоўскай дзяржавы, новы амбасадар пачне сваю працу з 1 лютага.

Як падкрэсьліў падчас цырымоніі Валдас Адамкус, “працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, важныя для ўсёй дэмакратычнай сусьветнай супольнасьці. Працягваючы палітыку сяброўскіх суседзкіх стасункаў і падтрымліваючы разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, Літва нясе адказнасьць як перад сваімі партнэрамі ў рэгіёне і Эўразьвязе, так і перад усёй сусьветнай супольнасьцю”.

Раней Эдмінас Багдонас займаў розныя пасады ў міністэрстве замежных справаў Літвы. Працаваў амбасадарам Літвы ў Італіі, быў дарадцам прэзыдэнта ў міжнародных пытаньнях.

Раней амбасадарам Літвы ў Беларусі быў Пятрас Вайцекунас, які летась у чэрвені стаў міністрам замежных спарваў Літвы. Тады плянавалася, што новым амбасадарам у Менску будзе Антанас Валёніс, былы міністар замежных справаў Літвы. Аднак, як паведамляла летась у кастрычніку інфармацыйнае агенцтва БНС, літоўскае МЗС вырашыла не прасіць агрэмана кандыдатуры А.Валёніса, паколькі прадбачыць адмоўны адказ і не жадае абвастраць дачыненьні з суседняй краінай, атрымаўшы ясны сыгнал зь Менску, што Антанас Валёніс будзе непажаданым на гэтай пасадзе.

У Літве спасылаліся і на тое, што Беларуская дзяржаўная тэлевізія абвінавачвала Антанаса Валёніса, тагачаснага міністра замежных справаў Літвы, у тым, што ён нібыта арганізоўваў масавыя пратэсты супраць парушэньняў у часе прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG