Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратацыя ў кіраўніцтве палітрады аб''яднаных дэмсілаў


Паводле Бела ПАН Палітрада аб''яднаных дэмакратычных сілаў большасьцю галасоў прыняла рашэньне аб пераходзе да ратацыйнага прынцыпу кіраваньня кааліцыяй.

Як заявіў БелаПАН сябра палітрады Віктар Карняенка, "гэтыя рашэньні палітрады будуць мець вельмі сур''ёзныя наступствы для канфігурацыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў у будучым". "Раней плянавалася, што Кангрэс дэмакратычных сілаў праверыць аўтарытэт, рэйтынг вядучых палітыкаў, у тым ліку і Аляксандра Мілінкевіча. Ён сам заяўляў аб тым, што гатовы да гэтага. Але новае рашэньне гаворыць аб тым, што КДС ня будзе галасавць за старшыню палітрады, а ён будзе выбірацца на ратацыйнай аснове", - паведаміў В.Карняенка.

Разам з тым ён заявіў аб тым, што такому "разрозьненаму войску, як АДС, неабходна адзінства, а для гэтага неабходныя сымбалі, у тым ліку і лідэр", не абавязкова Мілінкевіч.

Сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Алена Скрыган падкрэсьлівае, што рашэньне палітрады не гаворыць аб недаверы да яго цяперашняга кіраўніка. "Мы лічым, што ён справіўся са сваімі абавязкамі, але палітычная сытуацыя ўжо зьмянілася, і адзінаначальле не праходзіць. Трэба шукаць іншыя спосабы, іншыя шляхі", - сказала сакратар ЦК ПКБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG