Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Wprost”: Пуцін зрабіў “самагубны стрэл”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Папулярны польcкі тыднёвік “Wprost” піша пра апошні беларуска-расейскі канфлікт, адзначаючы, што спробы Масквы “напалохаць суседзяў” праз пагрозы ў бок Беларусі азначаюць для Ўладзіміра Пуціна “самагубны стрэл”.

“Уладзімір Пуцін хацеў упаляваць Аляксандра Лукашэнку, а пры нагодзе крыху напалохаць Польшчу і яе суседзяў,” – піша “Wprost”. – “Але насамрэч стрэліў сабе ўжо не ў нагу, а ў галаву. Сцэнар атакі прэзыдэнта Расеі быў просты і празрысты, як і ранейшыя сутычкі такога кшталту. Эўрапейская рэчаіснасьць зьмянілася, аднак, настолькі, што краіны “старога” Эўрапейскага Зьвязу адчулі неабходнасьць абараніць новыя краіны аб’яднанай Эўропы”.

Тыднёвік адзначае, што так здарылася ў значнай ступені дзякуючы захадам палякаў, якіх нярэдка за гэта крытыкавалі ў брусэльскіх калідорах, абвінавачваючы у “некарэктнасьці” і “фанабэрыі”.

Паводле часопісу, расейцы былі перакананыя, што краіны Ўсходняй Эўропы застануцца без падтрымкі Брусэлю, але “Пуцін пацярпеў паразу”.

“Блеф не атрымаўся таксама і таму, што расейцы ня маюць што рабіць са сваёй нафтай. На дадзены момант яе можна экспартаваць альбо праз Гданьск, альбо праз літоўскі і латвійскі парты, але ў прыбалтыйскія парты нафта пакуль не пастаўляецца з-за рамонту нафтаправоду, а магчымасьці экспарту праз Чорнае мора абмежаваныя”, – напісаў тыднёвік “Wprost”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG