Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Разанаў: "На палітыку ўплывае творчасьць".


Вольга Караткевіч, Прага Паэт Алесь Разанаў адказаў на пытаньні "Начной Свабоды"

В. К.:"Нашым слухачам Вы прадстаўляеце пункціры. Вашае азначэньне гэтага жанру?"

А. Р.:"Гэты жанр зьявіўся ад пачатку, ужо ў першым зборніку "Адраджэньне". Ён пунктырамі там і прысутнічаў. Гэта, па-мойму, акупункціры. Калі йдзеш па нейкай мясцовасьці ці знаходзісься ў нейкай сытуацыі, то сустракаеш, рэагуеш на тыя сэнсавыя, энэргетычныя, зьместавыя пункты, якія там прысутнічаюць.

Яны цябе таксама заўважаюць. І вось з гэтай сустрэчы ўзьнікаюць гэтыя акупункцірыы. Ці проста пункціры".

В.К.: "Вы ўзгадалі пра сваю першую кніжку - "Адраджэньне". Яна выйшла ў 1970 годзе. Чаму абралі такі назоў?"

А.Р.: "Тут адбылася пэўная транскрыпцыя. Назва зборніка мела на ўвазе іншае - адрачэньне. Адрачэньне ад таго, што мне не падабалася, прымушала хадзіць па нейкіх кругах і абмяжоўвала жаданьне думаць, разумець Ну, прапанаваў выдавецтву, але выдавецтва, відаць, палічыла, што гэта занадта рызыкоўная назва...

В.К.:"А "Адраджэньне" - менш рызыкоўная назва?"

А.Р.:"Ну, мяркуйце самі..."

В.К.:"Прачытайце верш з таго зборніка..."

А.Р.: "Даўгі ня буду... Апошні пункцір. Якім зборнік канчаўся.

Калі ўсе згублены ключы, Калі ня шанцу, анічога, Усё ж - ідзі, любі, крычы І пасягай на перамогу"

В.К. "Вы шмат працавалі ў замежжы. Як выглядае Беларусь у часе вяртаньня?"

А.Р.: "Найперш гэта сустрэчы з жывымі людзьмі. Я рады, што яны такія, нармалёвыя, таму што ўскладняць сваё быцьцё, сваю постаць, экзыстэнцыю вельмі няварта. І я рады сустрэчы з простымі, а не знакамітымі людзьмі, у якіх ужо прысутнічае водбліск пэўнага стандарту ці схемы. Што яшчэ адчуваецца. Узгадаў купалавы словы, што ў рэчаіснасьці, цяперашняй, якую я адчуваю, можа, вастрэй, бо нядаўна адчуваю, бо нядаўна аб''явіўся... Штось варушыцца, штось паўстаці хоча. Яно яшчэ ня мае нейкіх канкрэтных праяваў, але але людзі адчуваюць, нейкім унутраным слыхам скіраваныя на тое, што хоча паўстаці хоча.

В.К.: "Ці ўплывае палітычная сытуацыя на Вашую творчасьць?"

А.Р.: "Ну, уплывае. Чаму не. Але на маё адчуваньне, што і на палітыку таксама нешта ўплывае. Тое, што знаходзіцца, можа, далей ці вышэй за палітыку. Гэта чыньнік падзей, што настае. І на гэта, як лякатар. скіраваная літаратура. Уплывае творчасьць".

В.К. "Можна сказаць, што нейкага канкрэтнага палітыка Вы падтрымліваеце сьвядома?"

А.Р. "Сьвядома падтрымліваю прынцып. Не палітыка, а прынцып".

В.К.: "А ці ёсьць карэляцыя канкрэтнага палітыка і прынцыпу?"

А.Р.: "Усіх палітыкаў з прынцыпам. Толькі яны з розных бакоў падыходзяць да гэтага прынцыпу. Як промні да сонца. Ці дыямэтры і радыюсы да цэнтру".

В.К.: "Калі Алесь Разанаў вучыўся на філфаку, арганізаваў збор подпісаў за тое, каб усе прадметы выкладаліся па-беларуску. За гэта быў выключаны. Якая пэрспэктыва шырэйшага ўжытку беларускай мовы зараз?"

А.Р.: "Тады як бы было нешта ў пэрспэктыве, яна адчувалася, была невідавочнай, быў нерастрачаны патэнцыял. Цяпер ён і растрачаны, і праяўлены. Будучыня? Будучыня, як будучыня ў мовы як аўры народа. Я адчуваю, ведаю, што яна будзе праяўляцца. І мова будзе гучаць".

В. К.: "Алесь Разанаў паўтарае, што вызначэньне цікавага для яго творцы залежыць ад руху неба, зорак, зямлі... На гэты момант – хто цікавы?"

А. Р. :"Калі ймя, дык гэта айчынны эпас, які зьнік незанатаваным. Рэшткі мы знаходзім у айчынным фальклёры, які зьнік як зьнікла вялікая містэрыя, раўназначная грэцкай ці эгіпецкай. І засталося Купальле. Хіба, гэтым словам і спалучым".

В.К.: "Які ў Вас любімы радок беларускай паэзіі?"

А.Р.: "Любы, напісаны па-беларуску. Апошнім часам чытаў адзін манукрыпт, дзе знайшоў шмат для сябе, каб паразважаць. Чытаў кніжку "Лён" Анатоля Сыса. Уразіў верш "Пчаліная матка", зь якім раней ня быў знаёмы".

В.К.: "Вы пішаце прадмову да зборніка вершаў Зянона Пазьняка..."

А.Р.:"Так".

В.К. :"Якая падзея ў 2006 годзе для Вас была самай важнай?"

А.Р.: "Якая шмат для каго стала незаўважнай. Ініцыятыва сьвятароў-вернікаў, каб а 8-й гадзіне людзе скіроўваліся ў малітве да найвышэйшага пачатку і ядналіся ў гэтай малітве. У аб''яднанай малітве яе моц павялічваецца. Думаю, гэтая ініцыятыва застаецца патэнцыялам на будучыню".

В.К.: "На хвалях Свабоды гучыць перадача "У што я веру". У што верыце Вы?

А.Р. "Сярод гэтых азначаных трох постацяў, пра якія кажа "Новы Запавет", ёсьць яшчэ месца для чацьвёртай. Для Сафіі. Для мудрасьці. Мудрасьць – гэта вера ў дзеяньне, вера ў тое, як верыць, каб зьдзейсьнілася запаветнае. Веру, што гэтаму можна навучыцца"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG