Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Багданкевіч прагназуе рост інфляцыі


Радыё Свабода У сераду 17 студзеня а 13-й гадзіне паводле менскага часу на вэб-сайце “Свабоды” адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя са Станіславам Багданкевічам. Задавайце яму свае пытаньні на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx

Станіслаў Антонавіч Багданкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 г. у вёсцы Шапавалы Валожынскага раёну. Скончыў фінансава-эканамічны інстытут (1964). Доктар эканамічных навук, прафэсар (1991). Быў загадчыкам катэдры ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (1981-1991), старшынём праўленьня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1991-1995).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1995 – 2000), з 2000 – ганаровы старшыня. Жанаты, мае трох сыноў.

У інтэрвію “Свабодзе” па выніках беларуска-расейскага паліўнага канфлікту Станіслаў Багданкевіч спрагназаваў рост коштаў, найперш на бэнзін, а таксама падвышэньне інфляцыі: “Думаю, што яна будзе даволі хутка. Рубель будзе дэвальваваны. Можа быць, нават у студзені месяцы. Будзе інфляцыя працэнтаў 12–15 за год, можа і болей. Падзеньне абменнага курсу рубля адносна даляра, відаць, будзе: ад 2140 дойдзем да 2500, а потым і да 3000”.
XS
SM
MD
LG