Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі актывіст пасьля трох сутак арышту выйшаў на волю


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У Кастрычніцкім раённым Горадні судзе грамадзкі актывіст Мікола Лемяноўскі ў панядзелак пры канца дня атрымаў пакараньне — трое сутак арышту, пасьля чаго выйшаў на волю. Яго затрымалі ў пятніцу каля выбарчага ўчастка, дзе ён назіраў за папярэднім галасаваньнем, і да суду Мікола Лемяноўскі якраз адседзеў трое сутак.

Сёньня ўвечары скончыўся тэрмін арышту яшчэ двух актывістаў: Яўгена Скрабутана — трое сутак і Максіма Губарэвіча — чацьвёра сутак.
XS
SM
MD
LG