Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына: “Міжнародная амністыя” пачала кампанію падтрымкі Казуліна


Радыё Свабода "Міжнародная амністыя" патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня беларускага палітыка Аляксандра Казуліна.

Сёньня нямецкая філія гэтай праваабарончай арганізацыі зьвярнулася да грамадзянаў самых розных краінаў з тым, каб тыя напісалі адпаведныя лісты з патрабаваньнямі да беларускага кіраўніцтва, а таксама выказалі сваю пісьмовую падтрымку самому Аляксандру Казуліну. Як гаворыцца ў звароце, "лісты і паштоўкі са словамі салідарнасьці можна пісаць па-беларуску, расейску, ангельску ці па-нямецку. Добрыя і шчырыя пажаданьні стануць для палітвязьня вялікім стымулам у цяжкі час".

У звароце прапануюцца выразы на беларускай мове ("Я думаю пра цябе", "Я жадаю табе дабра" і г.д. ), якія могуць скарыстаць замежныя грамадзяне ў сваіх лістах да Казуліна. Таксама даецца дакладны адрас Віцебскай калёніі, дзе адбывае пакараньне вязянь сумленьня.
XS
SM
MD
LG