Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: апазыцыі ў мясцовых саветах ня будзе


Радыё Свабода, Берасьце Паводле папяредніх дадзеных, ніводзін з прадстаўнікоў палітычных партыяў ня трапіў у склад мясцовых саветаў на Берасьцейшчыне.

Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня абласной выбарчай камісіі Аляксандар Каляда. Паводле ягоных словаў, на раніцу 15 студзеня няма зьвестак, каб у склад мясцовых саветаў былі абраныя сябры апазыцыйных партыяў, а таксама праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі. Прычым адзін зь сябраў КПБ ня выйграў выбары ў Ляхавіцкі райсавет нават у акрузе, дзе ў яго не было канкурэнтаў.

Выбары на Берасьцейшчыне адбыліся ў 3 573 акругах, а дэпутатаў не абралі толькі ў пяці зь іх, дзе безальтэрнатыўныя кандыдаты не набралі 50 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў.

Кіраўнік абласной выбарчай камісіі ў якасьці незвычайнай падзеі ўзгадаў вынікі выбараў у горадзе Высокае Камянецкага раёну, дзе ня быў абраны дэпутатам цяперашні старшыня гарсавету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG