Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Каліта асуджаны на 7 сутак, Андрэй Дзьмітрыеў – на 3


Любоў Лунёва, Менск Лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта асуджаны судом Савецкага раёну Менску на 7 сутак. Суд Партызанскага раёну пакараў актывіста Аб''яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Дзьмітрыева трыма суткамі зьняволеньня. Актывістку Моладзі Партыі БНФ Насту Александровіч на гэты момант у суд Фрунзенскага раёну пакуль не прывезьлі.

Усіх трох затрымалі 12 студзеня. Маладых людзей зьвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Алесь Каліта ў часе затрыманьня быў зьбіты спэцназаўцамі. Яго адвозілі ў 9-ты клінічны шпіталь Менску, дзе мэдыкі зафіксавалі пашкоджаньні.
XS
SM
MD
LG