Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полаччына: у гарсаветах ня будзе незалежных дэпутатаў


Радыё Свабода Тры незалежных кандыдаты, што вылучаліся ў гарадзкія саветы на Полаччыне, зазналі паразу.

У Наваполацку ў гарадзкі і абласны савет вылучаўся толькі адзін незалежны кандыдат: беспартыйны Ігар Сухарукаў. Часам выбарчай кампаніі ён наведаў практычна кожную кватэру выбарцаў і, паводле ягоных словаў, заручыўся іх падтрымкай. Аднак у выніку з трох прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла спадар Сухарукаў заняў апошняе месца.

У Полацку кандыдатамі ў гарадзкі савет вылучаліся два сябры Партыі БНФ: Лера Сом і Алесь Зінькевіч. Пры гэтым супернікам спадарыні Сом, настаўніцы з адукацыі, быў начальнік гарадзкой управы КДБ. Актывістцы аддалі свае галасы крыху больш чвэрці выбарцаў, якія прыйшлі на галасаваньне.

Супернікам Алеся Зінькевіча быў ваенны пэнсіянэр Сямён Маціеўскі. За першага, калі даваць веры пратаколу, было пададзена 167 галасоў, за другога – 773.

Структуры палітычных партыяў і грамадзкія актывісты Полаччыны, у адрозьненьне ад мінулых выбараў, дыстанцаваліся ад кампаніі і гэтым разам не выстаўлялі сваіх назіральнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG