Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Івашкевіч: "Выкарыстоўвалі гэтую кампанію як агітацыйную"


Радыё Свабода Вынікі мясцовых выбараў камэнтуе намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Івашкевіч: "Выбары – гэта наагул ня выбары, таму і вынікаў ад іх няма ніякіх, у тым сэнсе, што нічога ня зьмянілася ў сыстэме ўлады, і нічога не магло зьмяніцца на мясцовых выбарах. Гэта ня тая тэма, якая хвалюе людзей, каб яны ішлі на рэвалюцыю. Другое, што нам працэдура падліку галасоў ужо вядомая – гэта фальсыфікацыя, І таму і назіраньне, і змаганьне кандыдатаў за дэпутацкі мандат у нас у Партыі БНФ не вялося. Мы выкарыстоўвалі гэтую кампанію толькі як агітацыйную. Выкарысталі хаця б невялікі дзяржаўны рэсурс для прапаганды сваіх ідэй і галоўным чынам у пікетах, пра што ў нас была размова, як раз пра сытуацыю канфлікту з Расеяй, пытаньне энэргетыкі, пытаньні ўзаемаадносінаў Беларусі з Расеяй і Эўропай. Сам канфлікт даў тэму, фактычна не абмяркоўваліся мясцовыя пытаньні, у асноўным людзей цікавілі агульнадзяржаўныя пытаньні".
XS
SM
MD
LG