Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: "Галоўнай мэтай выбараў была інфармацыйная кампанія"


Радыё Свабода Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч ацэньвае пазыцыю ўлады ў часе выбарчай кампаніі як агрэсіўную.

Мілінкевіч: "Нават ня ведаю, чаму яна так спалохалася. Няма мясцовага самакіраваньня. Дэпутаты нічога ня значаць, але нават такіх дэпутатаў яны страшэнна баяцца. І так перашкаджалі ня толькі сходы праводзіць і інфармацыю распаўсюджваць, але і арышты пачаліся. А што тычыцца апазыцыі, то папракаць людзей у дэмакратычных сілах, што ня так шмат пайшло, я ўсё ж бы ня стаў. Таму што, калі яны ідуць на выбары, то іх звальняюць з унівэрсытэтаў, з працы. Гэта, безумоўна, вялікая рызыка, а набытку ніякага, Гэта місіянэры, якія ідуць працаваць.

Я б толькі сказаў, што правядзеньне кангрэсу з дапамогай выбарчай кампаніі аказалася, на маю думку, памылковая рэч. Таму што большасьць людзей (я праехаў амаль 50 гарадоў) пасьля таго, як сабралі подпісы, ужо перасталі дзейнічаць, перасталі распаўсюджваць інфармацыю, не хадзілі па хатах, не праводзілі сходы. І я лічу, што гэта перашкодзіла, таму што галоўная мэта выбараў – усё ж інфармацыйная кампанія".
XS
SM
MD
LG