Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Gazeta Wyborcza: "Выбары ў сталінскім стылі"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава "Аляксандар Лукашэнка перастаў імітаваць дэмакратыю, як гэта было ў часе папярэдніх галасаваньняў. Гэтым разам выбары ў мясцовыя саветы ён правёў у чыста сталінскім стылі. Перад выбарамі былі рэпрэсіі, аблавы і затрыманьні апазыцыянэраў. У часе выбараў магчымасьці выбару практычна не было", – піша "Gazeta Wyborcza".

Штодзёньнік піша, што ў невялікіх мястэчках у сьпісы кандыдатаў "былі запісаныя людзі, вызначаныя КГБ і аддзеламі ідэалёгіі".

Што да назіральнікаў, дык, паводле газэты, гэта былі "пераважна прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі – гэтак званага Лукамолу, а таксама іншыя паслухмяных арганізацыяў".

"Людзі апазыцыі без шансаў" – гэта загаловак артыкулу ў іншым штодзёньніку Rzeczpospolita. Газэта друкуе рэпартаж свайго карэспандэнта з Мар’інай Горкі, дзе ў мясцовы раённы савет балятаваўся прадстаўнік БНФ Алесь Васьковіч.

"Ніхто, акрамя прадстаўнікоў улады, ня меў шансаў. Спадар Васьковіч прысутнічаў пры падліку галасоў. Бачыў, што за яго галасавалі ўдвая больш выбарцаў. Калі ўвечары былі пададзеныя вынікі, Алесь Васьковіч пачуў, што ягоная супэрніца атрымала 600 галасоў, а ён – 300", – напісаў польскі штодзёньнік Rzeczpospolita.
XS
SM
MD
LG