Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: 2 кандыдаты ад апазыцыі абраныя дэпутатамі


Радыё Свабода У Магілёве дэпутатам гарадзкога савету ў другі раз абраны дацэнт унівэрсытэту імя Куляшова Алесь Агееў.

За спадара Агеева прагаласавалі блізу 60 працэнтаў выбарнікаў. Ягонымі апанэнтамі ў акрузе былі дырэктарка Магілёўскай сярэдняй школы №40 Галіна Барычэўская, яна 10 студзеня зьнялася сваю кандыдату з выбараў, а таксама пэнсіянэр 1971 году народзінаў Ігар Каваленка.

У вёсцы Брылі дэпутаткай сельскага савету абралі сябра партыі БНФ Алу Яцкову.
XS
SM
MD
LG