Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: наглядальніка тры гадзіны пратрымалі ў ДАІ


Радыё Свабода, Берасьце Адзін з выбарчых участкаў у Берасьці, што месьціцца ў сярэдняй школе №5, некалькі гадзінаў заставаўся безь незалежных ад улады назіральнікаў.

Калі назіральніца ад ПКБ накіравалася сачыць за хадой галасаваньня ў месцах жыхарства выбаршчыкаў, у міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў школе ў часе выбараў, раптам узьніклі пытаньні наконт паркоўкі аўтамабіля іншага незалежнага назіральніка – Віталя Нагорнага. Калі спадар Нагорны выйшаў з выбарчага ўчастка, каб разабрацца ў сытуацыі, міліцыянты абвясьцілі, што гэты аўтамабіль нібыта браў удзел у дарожна-транспартным здарэньні і неабходнае правядзеньне адмысловай экспэртызы.

У суправаждэньні міліцэйскай машыны аўтамабіль Віталя Нагорнага трапіў у ДАІ, дзе разьбіральніцтва цягнулася амаль тры гадзіны. У гэты час на самім выбарчым участку незалежных ад улады назіральнікаў не было.
XS
SM
MD
LG