Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кацярыны Садоўскай памерла маці


Любоў Лунёва, Менск Сваякі Кацярыны Садоўскай накіравалі ў гомельскую жаночую калёнію тэлеграму, каб адміністрацыя паведаміла асуджанай, што 13 студзеня памерла яе маці.

60-ці гадовая праваабаронца Кацярына Садоўская сама мае праблемы са здароўем і знаходзіцца ў турэмным шпіталі. Амаль 6 месяцаў яе трымаюць за кратамі.

Кацярыне Садоўскай застаецца яшчэ паўтара году да вазваленьня з Калёніі. Яна адбывае пакараньне паводле абвінавачваньня ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG