Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Гулак: У часе датэрміновага галасаваньня выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс


Радыё Свабода Юрыст грамадзкага аб''яднаньня "Беларускі Хэльсінскі камітэт" Алег Гулак паведаміў БелаПАН, што 12-13 студзеня ў ВНУ Менску прыйшоў загад забясьпечыць стоадсоткавую яўку студэнтаў на датэрміновае галасаваньне. "Як і на мінулых выбарах, сыстэма арыентаваная на датэрміновае галасаваньне", -- падкрэсьліў А.Гулак.

Праваабаронца зазначае, што выбарчыя камісіі адмаўляюцца прадаставіць назіральнікам інфармацыю пра датэрміновае галасаваньне: "Нам кажуць: тэлефануйце ў Цэнтарвыбаркам, там усё скажуць. Але Цэнтарвыбаркам валодае агульнымі лічбамі, а на канкрэтнымі дадзенымі па участках".

"Зараз усё залежыць ад таго, як будзе ісьці падлік галасоў. Калі, як гэта было ў мінулую кампанію, усе бюлетэні будуць зваленыя ў адну кучу і ня будзе асобнага падліку галасоў па датэрміноваму галасаваньню і па асноўнаму дню галасаваньня, тады можна будзе весьці размову пра тое, што гэтыя выбары былі сфальшаваныя, не зьяўляліся празрыстымі і свабоднымі. Але гэта будзе вядома толькі ў часе падліку галасоў", -- заявіў юрыст "Беларускага Хэльсінскага Камітэту" Алег Гулак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG