Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: сябра БХК абвінавацілі ў хуліганстве


Радыё Свабода, Віцебск Мінулую ноч затрыманы ўчора ўвечары сябар Беларускага Хельсінскага Камітэту Павал Левінаў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Там ён застанецца яшчэ на суткі – да заўтрашняга суду.

Супрацоўнікі Першамайскага РАУС Віцебску затрымалі П.Левінава нібыта за распаўсюд улётак – прынамсі, так яны сказалі самому спадару Левінаву. Аднак у пастарунку на яго склалі пратакол паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу – "дробнае хуліганства".

Каб падтрымаць Паўла, у Першамайскі РАУС прыехалі ягоныя сябры. Пакуль яны чакалі рашэньня міліцыянтаў, невядомыя асобы спусьцілі колы ў машыны незалежнага журналіста Вадзіма Баршчэўскага. Машына стаяла недалёка ад пастарунку, побач дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ. Міліцыянты цьвердзяць, што нічога падазронага ня бачылі.
XS
SM
MD
LG