Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: дзяржаўная газэта не надрукавала інтэрвію з дэмакратычным кандыдатам


Радыё Свабода, Магілёў Напярэдадні выбараў у газэце Магілёўскага аблвыканкаму "Магілёўскія ведамасьці" павінны былі надрукаваць агітацыйны артыкул сябра незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці, кандыдата на дэпутата Аляксея Паўлоўскага. Гэта кандыдату гарантавала галоўная рэдактарка газэты Сьвятлана Шутава. Аднак публікацыя на старонках газэты так і не зьявіўся.

Каб атрымаць тлумачэньні Аляксей Паўлоўскі расшукваю галоўную рэдактарку значную частку суботняга дня, але марна.

Першы раз Аляксей Паўлоўскі зьвярнуўся ў газэту з просьбай надрукаваць свае выбарчыя матэрыялы яшчэ 27 сьнежня 2006 году. Тады адказу ён не атрымаў.

На пачатку новага году ў “Магілёўскіх ведамасьцях” зьявілася інтэрвію зь супернікам спадара Паўлоўскага па выбарчай акрузе начальнікам Управы прадпрымальніцтва Магілёўскага аблвыканкаму Віктарам Красоўскім.

Тады прафсаюзны актывіст затэлефанаваў у рэдакцыю і прыгразіў скаргай у акруговую камісію, калі не надрукуюць ягоны перадвыбарчы матэрыял. Аляксею Паўлоўскаму паабяцалі, што так артыкул зьявіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG