Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі конкурсу "Калядная зорка" (аўдыё)


Зьміцер Падбярэзскі, Менск Удзельнікі: мастацкі кіраўнік "Беларускай капэлы" Віктар Скорабагатаў і мастацкі кіраўнік гурту "Юр''я" Юры Выдронак.

Прызы конкурсу “Калядная зорка” разьмеркаваліся наступным чынам. У намінацыі “Лепшы выканаўца — жанчына” журы вырашыла адзначыць спадарыню Тацяну, якая пакінула толькі свой тэлефон.

У намінацыі “Лепшы выканаўца — мужчына” прыз прысуджаецца спадару Васілю Савічу зь вёскі Багданаўка Лунінецкага раёну.

Прызам Беларускай Свабоды адзначаецца Ліза Сямёнава зь Менску як пераможца сярод юных выканаўцаў.

У намінацыі “За лепшую арыгінальную калядку” мы адзначаем сям’ю Лібэрманаў з Лунінецкага раёну.

У намінацыі “За сямейныя традыцыі” пераможцам прызнаны Марыя і Волечка з Гародні.

Вось ўражаньні сябраў журы ад праслуханых калядак:

Cкорабагатаў: “Конкурс уразіў вельмі прыемна. Найперш тым, што людзі ўсё ж такі сьвята шануюць і на сьвяты сьпяваюць адпаведныя песьні. І сьпяваюць, як мы чулі, ад кампазыцый вельмі старадаўніх, якія па паходжваньню налічваюць, мабыць, тысячу гадоў, да кампазыцый, якія былі напісаны літаральна на гэты год, на гэтыя Каляды”.

Выдронак: “У нас сапраўдная старажытная беларуская культура застаецца невядомай і, можна ўжо казаць, яна памірае. Вось і ў гэтай праграме мы чулі песьню, але ня ведаем, ці жывы гэты чалавек, ці не. Мы наогул ня ведаем, хто гэта, як яго адшукаць, дзе. Але ж такія песьні вельмі сымбалічныя для старадаўняй беларускай, сапраўднай нашай мэнтальнай культуры”.

Апрача гэтага Юры Выдронак просіць адгукнуцца спадара, які званіў да нас 7 студзеня і прапанаваў запіс калядкі ад Вольгі Яскевіч зь Менскага раёну. Юры Выдронак гатовы адзначыць выканаўцу ўласным прызам.

Слухаць:

XS
SM
MD
LG