Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрыманы сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Павал Левінаў


Радыё Свабода, Віцебск У часе затрыманьня супрацоўнікі Першамайскага райаддзелу міліцыі не дазволілі Паўлу Левінаву размаўляць па мібільным тэлефоне. Адзінае, што ён пасьпеў паведаміць, гэта што яго затрымалі каля ўласнага дому й цяпер вязуць у пастарунак.

Левінаў: "Вязуць у Першамайскі РАУС. Кажуць, я нешта расклейваў...” (кароткія гудкі)

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў меў намер балятавацца ў віцебскі гарадзкі й абласны саветы, аднак яго не зарэгістравала ні адна, ні другая камісія. Безвыніковымі былі й справы дабіцца рэгістрацыі праз суд.

Апошнімі днямі спадар Левінаў аказваў юрыдычную дапамогу журналісту Валер’ю Шчукіну, супраць якога ўзбуджаная крымінальная справа паводле скаргі выбарчае камісіі з участка №52 Першамайскага раёну: чальцы камісіі палічылі асабістай абразай самаробныя ўлёткі Шчукіна, якія ён распаўсюджваў сярод выбарцаў гэтага ўчастку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG