Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыск: з актывістаў бяруць пісьмовыя абяцаньні не парушаць парадак


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Сёньня напрыканцы дня на кватэру да ваўкавыскага актывіста Міколы Аксаміта завітаў участковы міліцыянт. Ён папрасіў Аксаміта, каб той падпісаў паперу, у якой гаворыцца аб тым, што заўтра, у дзень выбараў у мясцовыя саветы, Мікалай Аксаміт ня будзе прадпрымаць якіх-кольвек супрацьпраўных дзеяньняў.

Па словах участковага, з такім дзіўным лістом яго накіраваў да Аксаміта начальнік ваўкавыскай міліцыі. З падобнай паперай участковы накіраваўся яшчэ да аднаго з актывістаў апазыцыі – Віталя Гулякі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG