Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: кандыдат у дэпутаты арыштаваны на 5 сутак


Радыё Свабода, Берасьцейская вобласьць Сябра БНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога савету, пакараны судом у Пінску на 5 сутак адміністратыўнага арышту.

Спадара Рамановіча абвінавацілі ў дробным хуліганстве, пры гэтым затрымалі яго на вуліцы людзі ў камуфляжнай вопратцы. Толькі празь некалькі гадзінаў маці Аляксандра Рамановіча даведалася, што ейны сын знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку.

Суд над актывістам выбарчай кампаніі прайшоў увечары 12 студзеня, у той самы час, калі Пінск наведаў лідэра аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, які ёсьць даверанай асобай Аляксандра Рамановіча. Нягледзячы на гэтыя абставіны, сустрэча спадара Мілінкевіча зь пінскімі выбаршчыкамі ўсё ж адбылася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG