Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Злотнікаў: “Узровень жыцьця беларусаў панізіцца”


Радыё Свабода Незалежны менскі эканаміст Леанід Злотнікаў перакананы, што ў нафтавых пагадненьнях Расеі і Беларусі кампрамісу няма, Расея дамаглася свайго і фактычна прымусіла Беларусь выконваць ранейшыя пагадненьні аб падзеле экспартных мытаў нафтапрадукты , зь якіх Менск выйшаў у 2001 годзе.

Злотнікаў: “Зараз усё вярнулася ў прававыя рамкі пагадненьня 1995 года, як гэта патрабавала Расея. Усе нафтапрадукты, якія ідуць зь Беларусі, павінны абкладацца экспартнай мытнай пошлінай і дзяліцца паводле пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй. У сваіх адносінах зь Беларусьсю Расея цалкам прымусіла Беларусь. Што яна хацела зрабіць, тое і рэалізавала ў поўным аб’ёме”.

Паводле ўласных разьлікаў спадара Злотнікава, сёлета беларускі бюджэт страціць прынамсі мільярд даляраў, у наступныя гады – яшчэ больш. Страціць і эканоміка ў цэлым, і асобныя грамадзяне.

Злотнікаў: “Узровень жыцьця беларусаў панізіцца ў гэтым годзе, але ў наступныя гады ён панізіцца яшчэ больш. Але ў Беларусі ёсьць магчымасьці правесьці такія рэформы, такі эканамічны манэўр, які нам цалкам дапаможа плаціць за энэрганосьбіты, як нашы суседзі ў Латвіі, Польшчы, Літве, але не страціць узровень жыцьця, а наадварот падвысіць”.
XS
SM
MD
LG