Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Беларусь застанецца незалежнай, але за незалежнасьць трэба плаціць”


Валер Каліноўскі, Менск Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч перакананы, што пераход да рынкавых дачыненьняў з Расеяй быў непазьбежны, і да яго трэба было рыхтавацца.

Мілінкевіч: “Столькі гадоў Беларусь мела проста цудоўныя ўмовы, танныя энэрганосьбіты, і нічога не зрабілі, каб падрыхтавацца. Цяпер неабходныя тэрміновыя рэформы, бо кошты на газ і нафту ў наступныя гады стануць яшчэ большымі. Пытаньне ў тым, ці здольная цяперашняя ўрада зрабіць гэтыя рэформы. Хутчэй за ўсё – не, крэдыт даверу да гэтай улады вельмі нізкі”.

Спадар Мілінкевіч называе праект саюзнай дзяржавы з Расеяй мёртванароджаным, цяпер жа пра яго забудуцца зусім:

Мілінкевіч: “На Беларусі абсалютная большасьць людзей, больш як 90 адсоткаў, хоча жыць у самастойнай краіне. Таму я ўпэўнены, што Беларусь застанецца незалежнай, але за незалежнасьць трэба плаціць, яна нечага вартая. Таму мы ставім на тое, што будуем незалежную краіну, разумеем, як важна гэта для нас і нашых дзяцей. Толькі ў незалежнай краіне можна дамагчыся дабрабыту і свабоды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG