Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Багданкевіч: “Нафтавы крызыс пахаваў саюзную дзяржаву”


Валер Каліноўскі, Менск На думку экс-старшыні Нацбанку Беларусі Станіслава Багданкевіча, вынікі нафтавых перамоваў – яўная перамога расейскага боку.

Расея возьме свае 180 даляраў на тоне -- у выглядзе свайго мыта на сырую нафту ў памеры 53 даляраў і 70 адсоткаў беларускага мыта на продаж сьветлых нафтапрадуктаў. Не патрапіць пад поўнае абкладаньне мытам толькі нафта прызначаная для ўнутранага спажываньня ў Беларусі – каля 4 мільёнаў тон.

Багданкевіч: “Гэта яўная параза беларускага боку ў матэрыяльным пляне. Мы губляем мільярд даляраў на газе, мільярд на нафце ды плюс 70 адсоткаў ад даходу з экспарту нафтапрадуктаў – гэта поўны пройгрыш беларускага боку”.

Новыя адносіны Беларусі і Расеі ў нафтавай галіне сп. Багданкевіч назваў дачыненьнямі дзьвюх сувэрэнных дзяржаваў:

Багданкевіч: “Калі раней ішла балбатня пра саюзную дзяржаву, то я б сказаў, што яе амаль пахаваў гэты нафтавы крызыс. Засталіся толькі некаторыя словы і паперы”.
XS
SM
MD
LG