Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

В.Вячорка: “Гэта крах лукашэнкаўскай палітыкі”


Валер Каліноўскі, Менск Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка параўноўвае беларускую пазыцыю ў нафтавай спрэчцы з расейскімі ўладамі з пазыцыяй Украіны ў аналягічнай сытуацыі

Вячорка: “Я заўсёды згадваю камэнтар Аляксея Іўчанкі, які адказваў за падобныя перамовы з боку Ўкраіны, ён зазначыў, што ў іх пытаньні ў такім фармаце ўвогуле ня могуць паўставаць, бо Ўкраіна мысьліла сябе выключна як незалежная дзяржава і мела адпаведную пазыцыю.

Тое, што здарылася ў апошнія дні, – гэта крах лукашэнкаўскай палітыкі, заснаванай на тым, каб узамен за фрагмэнты беларускай незалежнасьці атрымліваць расейскія субсыдыі дзеля зьберажэньня сваёй улады.

Цяпер, пасьля таго як афіцыйны Менск выставіў свае варункі і здаў іх літаральна празь некалькі дзён, выявілася слабасьць, бездапаможнасьць афіцыйнага Менску перад магутным, прадуманым і імпэрскім у глыбокай задуме ціскам Масквы. Такая ўлада, лукашэнкаўская ўлада, ня можа абараніць эканамічную незалежнасьць нашай краіны”.
XS
SM
MD
LG