Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Красуцкі: Пераход на рынкавыя дачыненьні Беларусі і Расеі калісьці мусіў пачацца


Валер Каліноўскі, Менск Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі станоўчым лічыць перш за ўсё тое, што нафтавы канфлікт вырашыўся.

Красуцкі: “Зыходзячы з таго, што прапаноўвалася, гэта ня самы горшы варыянт для Беларусі. Што да братэрскіх ці небратэрскіх дачыненьняў Беларусі і Расеі, то ў любым выпадку мы пераходзім на рынкавыя дачыненьні ў эканоміцы. Мяркую, што калісьці гэта павінна было пачацца.

Думаю, што гэтыя падзеі не разбураць да канца пытаньні, якія датычаць Саюзнай дзяржавы, але пэўнае адценьне накладуць”.
XS
SM
MD
LG