Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Заіка: Галоўнае, што зьберагуцца патокі нафты


Валер Каліноўскі, Менск Страты для беларускай эканомікі ад новых умоваў пастаўкі расейскай нафты будуць, прызнаў эканаміст Леанід Заіка, але не фатальныя.

Заіка: “Хутчэй за ўсё тут спрацавала прадыктаваная Пуціным устаноўка ня ставіць беларускі народ у складаныя матэрыяльныя ўмовы. Цяпер цана нафты выйдзе на кошт прадаваных у Беларусі нафтапрадуктаў. Відаць, былі ўлічаныя беларускія статыстычныя зьвесткі.

Для Беларусі ёсьць шанец захаваць аб’ёмныя патокі паставак нафты ў Беларусь і продажу гатовых нафтапрадуктаў за мяжу – на суму каля 6 мільярдаў даляраў штогод. Вынік добры, добра, што будзе перапрацоўвацца нафта, будзе занятасьць, падаткі.

Відаць, у Расеі сёлета вырашылі ня кідаць Беларусь на цьвікі... Праз гэтыя схемы грошы рабілі ўсе: і беларуская намэнклятура, і расейская алігархі, і бюракратыя. Яны сабе захавалі пэўныя прыбыткі, не ў такіх сумах, але захавалі”.
XS
SM
MD
LG