Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Я.Раманчук: Беларуская эканоміка страціць каля 2,5 мільярда даляраў


Валер Каліноўскі, Менск Вынікі перамоваў у Маскве камэнтуе эканаміст Яраслаў Раманчук.

Раманчук : “Гэта кампраміс, дасягнуты на карысьць палітыкаў, а не тэхнакратаў. Ён сьведчыць пра тое, што Беларусь не саступіла з той пазыцыі , паводле якой яна не зьбіраецца падпісваць Канстытуцыйны акт і не зьбіраецца прадаваць сваю краіну. Расея вырашыла сваё пытаньне, бо ў яе няма альтэрнатывы транзыту нафты праз тэрыторыю Беларусі, таму яна таксама пайшла на кампраміснае рашэньне. Але яно толькі паскорыць развод паміж Беларусьсю і Расеяй.

Нафта будзе даражэць. Шмат страціць беларускі бюджэт і эканоміка ў цэлым. 2,5 мільярда Беларусь сёлета не дачакаецца, і гэта мае падштурхнуць Беларусь да рэформаў – з-пад палкі, пад прымусам Расеі. Таму Лукашэнка і ўрад будуць ва ўсім вінаваціць расейскі бок, які не зразумеў брацкага беларускага народу.

Выйгралі тыя людзі, якія хацелі б, каб скончылася эпоха сацыялізму ў Беларусі. Цяпер будзе больш тэхнакратычнага падыходу і кансалідацыі беларускіх эліт, зьвязаных з антырасейскай рыторыкай”.
XS
SM
MD
LG