Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамайду прысудзілі "суткі" замест Шчукіна?


Радыё Свабода, Віцебск Затрыманы ўчора Барыс Хамайда даведаўся сёньня ў Першамайскім раённым судзе, што падпаў пад міліцэйскую "арыентыроўку", якая апісвала "чалавека зь сівой барадой", заўважанага каля сярэдняй школы №12 з улёткамі ў руках. І хаця затрымалі спадара Хамайду зусім у іншым краі горада, міліцыянты на судзе засьведчылі, што гэта менавіта тая асоба, якую яны шукалі. Да таго ж, яны абвінавацілі Барыса Хамайду ў тым, што ён іх абражаў у адказ на законнае патрабаваньне паказаць дакумэнты.

Судзьдзя Галіна Блахіна пастанавіла арыштаваць Барыса Хамайду на чацьвёра сутак "за дробнае хуліганства".

Камэнтуючы пастанову, спадар Хамайда пагадзіўся, што яны з Валер’ем Шчукіным сапраўды нечым падобныя. Аднак свой арышт ён зьвязвае ўсё-ткі з набліжэньнем выбараў – з тым, што пакідаць апзыцыянэраў на волі ў такі час улады лічаць небясьпечным.

Хамайда: Я лічу, што мэтанакіравана мяне затрымлівалі. Проста ўзялі гэтую фабулу пра Шчукіна і "прыляпілі" да мяне – бародамі мы падобныя. Гэта ўсё таксама зьвязана з выбарамі, і цяпер на волю я выйду толькі 15-га".

Што да Валер’я Шчукіна, то яго сёньня затрымалі таксама, і менавіта ў раёне сярэдняй школы №12: там месьціцца выбарчы ўчастак №52, куды ён заходзіў па журналісцкай працы – каб пазнаёміцца з хадой датэрміновага галасаваньня. Затрыманага адвезьлі на допыт у Першамайскі райаддзел міліцыі. Праваабаронца Павал Левінаў, які паехаў суправаджаць спадара Шчукіна, не выключае, што той таксама будзе арыштаваны на час выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG