Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрыманы актывіст Саюзу палякаў Станіслаў Пачобут


Сяргей Астраўцоў, Горадня У пятніцу ўвечары ў Горадні міліцыянты затрымалі сябра Саюзу палякаў Станіслава Пачобута.

Ён зьбіраўся пасьля працы разам зь сябрамі паехаць дахаты на машыне, але тут зьявіліся міліцыянты і забралі яго. Яны сьцьвярджалі, што Станіслаў падобны да чалавека, які ўгнаў аўтамабіль. Пра затрыманьне паведаміў ягоны брат Андрэй Пачобут, які рэдагуе часопіс “Magazyn Polski na uchodzstwie”.
XS
SM
MD
LG