Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пружаны: 5 сутак арышту ўдзельніку выбарчай кампаніі


Радыё Свабода, Берасьцейская вобласьць Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Радзівончык сёньня пакараны судом Пружанскага раёну на 5 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за лаянку.

Спадар Радзівончык быў затрыманы міліцыянтамі ў родным горадзе 11 студзеня. Не зважаючы на тое, што сябра АГП скардзіўся на кепскі стан здароўя, яго адвезьлі ў пастарунак. Пазьней туды прыйшлося выклікаць машыну “хуткай” дапамогі, але пасьля абследваньня ў шпіталі Ўладзімера Радзівончыка зноў прывезьлі ў міліцыю, а потым – у суд. Спадар Радзівончык запатрабаваў адваката, таму разгляд справы перанеслі на 12 студзеня.

У часе сёньняшняга судовага паседжаньня міліцыянты абвінавацілі сябра АГП у тым, што той “нецэнзурна лаяўся ў грамадзкім месцы” на адрас нейкай асобы. Уладзімер Радзівончык спрабаваў давесьці, што гэта – няпраўда, і што ён увогуле ня ведае згаданага чалавека. Тым не менш, судзьдзя Алена Лагода прызнала сьведчаньні міліцыянтаў слушнымі і пакарала актывіста апазыцыйнай партыі пяцю суткамі арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG