Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманыя двое моладзевых актывістаў


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менску затрыманы актывіст АГП Андрэй Дзьмітрыеў і актывістка “Моладзі БНФ” Анастасія Аляксандровіч.

Паводле сьведак, актывіста АГП Андрэя Дзьмітрыева на вуліцы Захарава спынілі трое невядомых у цывільным і запхнулі ў аўтамабіль УАЗ№ 89-12. Андрэй Дзьмітрыеў спрабаваў крычаць, але яму закрылі рот. Дакумэнтаў невядомыя не паказалі.

Актывістку “Моладзі БНФ” Анастасію Аляксандровіч затрымалі на кватэры тры міліцыянты і два супрацоўнікі КДБ. Дзяўчыне заявілі, што яна мусіць даць нейкія пісьмовыя тлумачэньні, і адвезьлі ў менскі гарадзкі аддзел міліцыі па адрасе Адзінцова, 47. Раней Анастасіі Аляксандровіч прапаноўвалі супрацоўнічаць з КДБ, але яна адмовілася.
XS
SM
MD
LG