Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч наведаў Берасьце


Радыё Свабода, Берасьце Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сёньня бярэ ўдзел у сустрэчах з выбаршчыкамі на Берасьцейшчыне як давераная асоба кандыдатаў у дэпутаты.

Першае з такіх мерапрыемстваў адбылося ў Берасьці ў клюбе сувязі. У вызначаны для сустрэчы з выбаршчыкамі час высьветлілася, што актавая заля занятая дзеля правядзеньня датэрміновага галасаваньня, а ў фае раптоўна распачалася рэпэтыцыя клюбнага хору. Пасьля перамоваў з кіраўніцтвам клюбу рэпэтыцыя была перанесеная ў іншае памяшканьне.

У часе свайго выступу Аляксандар Мілінкевіч ня толькі прадставіў кандыдата ў дэпутаты Берасьцейскага абласнога савету Яўгена Бяласіна, але і выказаў сваё стаўленьне да цяперашняй сытуацыі ў Беларусі.

На сёньня таксама заплянаваны ўдзел спадара Мілінкевіча ў іншых сустрэчах з выбаршчыкамі ў Берасьцейскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG