Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі давераную асобу кандыдата ў дэпутаты


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні міліцыянты затрымалі Андруся Фаміна, давераную асобу Валерыя Кісяля з партыі БНФ, які балятуецца ў Гарадзенскі абласны савет.

Апэратыўны дзяжурны Ленінскага райаддзелу міліцыі пацьвердзіў, што Фаміна затрымалі на вул. Горкага на прыпынку грамадзкага транспарту, дзе ён, як запісана ў журнале затрыманьняў, “спраўляў натуральныя патрэбы”. На хлопца складаецца пратакол за дробнае хуліганства – паведаміў апэратыўны дзяжурны.

Учора ў горадзе быў затрыманы Максім Губарэвіч — давераная асоба іншага кандыдата з партыі БНФ, Сяргея Антусевіча, які балятуецца ў гарадзкі савет.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG