Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Вайтовіч: “Крутога хлопца з Лукашэнкі не атрымалася”


Уладзімер Глод, Менск Былы старшыня Савету Рэспублікі акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандар Вайтовіч лічыць, што ў канфлікце з Расеяй Аляксандар Лукашэнка дазволіў сабе безразважныя ўчынкі.



Вайтовіч: “Лукашэнка павёў сябе неадэкватна ва ўсіх гэтых падзеях з нафтай і газам. Зусім неадэкватна. Ён, мабыць, увайшоў у такі ўзбуджаны стан, што не ацэньваў цьвяроза, што робіць. Гэта зь ім вельмі часта здараецца. Прыкладам казаць: пра Скарыну ў Пецярбургу й г.д.

А па-другое, ён такім чынам хацеў сыграць ролю крутога хлопца. І гэта ўжо гульня для нашага ўнутранага спажываньня: вось я такі круты, і зараз я так крутану -- я гэтую Расею на калені пастаўлю. Імідж ягоны паблякнуў пасьля таго, як давялося падпісаць газавае пагадненьне. Колькі б ні казалі, які ён вялікі чалавек, але ж падпісаў на невыгодных для Беларусі ўмовах.

Лукашэнка хацеў прыўзьняць свой імідж: глядзіце, які я круты хлопец: паказваю “кузькіну маць” нашаму вялікаму суседу”.
XS
SM
MD
LG