Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Аб’яднаньне пасьля таго, што адбылося, — немагчыма”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за пятніцу, 12 студзеня. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды" 266-39-52. Тэлефануйце, дзяліцеся навінамі, а таксама выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і сьвеце. Тэлефон "Свабоды" — гэта вольны мікрафон. Права выказацца мае кожны. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні на нумар — 8-029-391-22.

Анастас Семяновіч: “Чым закончыцца эканамічная вайна паміж мафіёзнай Расеяй і роднай Беларусьсю? Даўно пара заканчваць гуляць у ката і мышку. Я ўжо даўно казаў, што час выстаўляць рахунак мафіёзнай Расеі за ваенныя аб’екты ў Вілейцы і Баранавічах. Я лічу, што Расеі будзе больш выгадна цягам 20-30 гадоў пастаўляць у родную Беларусь бясплатны газ у поўным аб’ёме, чым будаваць такі ваенныя аб’екты дзе-небудзь каля Масквы. Прыклад: Казахстан – Байканур. Калі Расея гандлявала, яны гаварылі: “Мы пабудуем свой Байканур, а пасьля палезьлі, як ракі. Вось, таварыш Лукашэнка і Ваш прэм’ер-міністар, Вам даўно трэба было пачаць размаўляць з мафіёзнай Расеяй з канкрэтным рахункам. Калі яны будуць казаць, што народу Беларусі зрабілі саступку, то нам гэтая саступка не патрэбная. Прыклад: газ коштам 100 даляраў за 1 тысячу кубоў, мы можам плаціць і 200 даляраў, а Вы нам за ваенныя базы, транзыт газу і мазуту. Паглядзім, хто каму вінаваты”.

Міхаіл, доктар тэхнічных навук, Рыга: “Зь вялікай цікаўнасьцю і ўвагай праслухаў бліскучую радыёперадачу, я не баюся гэтага слова, спадара Ракіцкага ў яго сэрыі пра Янку Купалу. Я многа ведаў пра гэтага вялікага беларуса, але нечага я ня ведаў. Вось такіх перадачаў вельмі не хапае. Я разумею, што гэты высокі ўзровень. Вось гэта той узровень, да якога трэба імкнуцца. Таксама хачу сказаць, што вельмі цікавыя былі перадачы, прысьвечаныя стагодзьдзю “Нашай Нівы” спадара Сяргея Дубаўца”.

Спадар: “Вось такое пытаньне. Якія акцыі правяла беларуская апазыцыя супраць парушэньня правоў чалавека амэрыканцамі ў лягеры Гуантанама на Кубе. Ці стаялі яны з плякатамі перад амэрыканскай амбасадай?”.

Ніна Марчук, Кобрын: “У мяне ёсьць маё асабістае дасьледваньне пра герояў паўстаньня на Палесьсі пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўбута ў 1863 годзе. Героі – мае суседзі: адзін зь вёскі Андронавы, другі зь вёскі Мацы, што ў двух кілямэтрах ад майго жытла. Гэта Юзэфат Андраноўскі і Ўладзіслаў Малахоўскі. Гісторыя вельмі цікавая і зьмястоўная. Над ёю я працавала даўно і нікому яшчэ не прапаноўвала. Тэма герояў-шляхцічаў, якія паўсталі супраць Расеі ў нашых СМІ вельмі цяжка праходзіць. А тое і зусім не праходзіць. А я хачу вярнуць герояў сучасьнікам”.

Ларыса, Менск: “Чым скончыцца газанафтавы канфлікт? На маю думку, усё будзе добра. Бакі пагодзяцца на тыя ўмовы, якія будуць разгледжаныя шляхам перамоваў. Але ўсё тое, што адбылося, калі не падалі нафту, згуляла на карысьць Лукашэнку. Бо сродкі масавай інфармацыі, як у Расеі, так і на Захадзе, праінфармавалі, што большая частка, як урадавых органаў, так і простых людзей, абвінавацілі расейскі бок у тым, што адбылося. У далейшым будуць з большым недаверам ставіцца да Расеі, і асабіста да Пуціна, бо гэта ўжо не надзейны партнэр. А канфлікты будуць адбывацца да 2008 года, бо тут замешана палітыка. Аб’яднаньне пасьля таго, што адбылося немагчыма, і гэта таксама на карысьць Беларусі, на карысьць нашай незалежнасьці”.

Спадарыня: “Было б вельмі цікава даведацца, якія словы Пуціна вымусілі Лукашэнку адмяніць мыта за перапампоўваньне расейскай нафты. Відавочна, была цалкам мужчынская размова. Сяброўскай яе ніяк не назавеш. А як можа выказвацца сярдзіты Пуцін, калі яго іншыя ня чуюць, ведае ўвесь сьвет. Так што ўмовы, пастаўленыя Пуціным, нават па тэлефоне, Лукашэнка быў вымушаны прыняць. Менш за ўсё гэтая ўмова была сяброўскай. Наступствы гэтага скандалу для Беларусі яшчэ наперадзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG