Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дамаўляецца наконт павелічэньня транзыту нафты і газу праз Украіну


Валер Каліноўскі, Менск Памочнік генэральнага дырэктара кампаніі “Укртранснафта” Аляксандар Дзікусараў паведаміў “Свабодзе”, што сёньня ў Маскву адбыла ўрадавая дэлегацыя Ўкраіны на чале зь міністрам паліва і энэргетыкі краіны Юрыем Бойкам. Мэта – перамовы ў расейскім “Газпроме” і ў кампаніі “Транснефть” наконт павелічэньня транзыту расейскага газу і нафты праз Украіну.

Спадар Дзікусараў зазначыў, што перамовы плянавыя, ня зьвязаныя з абвастрэньнем беларуска-расейскага крызысу ў галіне пастаўкі і транзыту энэрганосьбітаў.

У расейскім урадзе пад час спыненьня працы беларускага ўчастку нафтаправоду “Дружба” паведамлялі, што шукаюць альтэрнатыўных Беларусі магчымасьцяў для транзыту нафты ў Эўропу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG