Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The New York Times: “Беларусь даведваецца, што дні віна і ружаў скончыліся”


Радыё Свабода /images/photo/NewYorkTimes.jpg “Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка -- апошні прэзыдэнт у старым савецкім суседзтве, які пачынае разумець, што мае справу з іншай Расеяй. Большую частку леташняга году ён меў перамовы адносна новых цэнаў на газ і энэргію, мяркуючы, што просьбы пра салідарнасьць і славянскае братэрства, схаваныя ў капсулу пыльнага пагадненьня аб утварэньні цудоўнай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, не дапусьцяць рэзкага павышэньне цэнаў.

Гэтага не адбылося, і цяпер Беларусь апынулася перад палітычнымі і эканамічнымі наступствамі новай агрэсіўнай пазыцыі Расеі як цьвёрдай улады энэргіі.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, які цягам сваіх сямі гадоў прэзыдэнцтва падтрымліваў Лукашэнку, нягледзячы на, як кажуць, асабістую непрыязнасьць, нарэшце даў зразумець, што правілы зьмяніліся. Калі ідзе гаворка пра пастаўкі энэргіі, дык грошы ёсьць царом.

Гэта падкрэсьлівае, што Пуцін, якога крытыкі абвінавачвалі ў выкарыстаньні савецкай настальгіі дзеля цэнтралізацыі сваёй палітычнай улады, пасьлядоўна ахвяраваў палітычнымі сувязямі з былымі савецкімі рэспублікамі на шляху да новай стратэгіі. Пуцін стварае на месцы імпэрыі савецкай ідэалёгіі новую імпэрыю, што грунтуецца на сіле запасаў энэргіі і трубаправодах, і ляяльным да яго лідэрам прапануе няўмольныя прынцыпы рынку”.

The New York Times нагадвае чытачам, што ў сакавіку летась прэзыдэнт Расеі пахваліў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі як свабодныя і павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай. А ўжо праз два тыдні “Газпром” абвясьціў сваё патрабаваньне Беларусі плаціць за газ болей. Газэта таксама цытуе Ўладзіміра Жырыноўскага, які ў інтэрвію дзяржаўнай радыёстанцыі “Маяк” сказаў: “Лукашэнка – дробны тыран, і гэтая тыранія павінна прывесьці да ягонай адстаўкі і новых прэзыдэнцкіх выбараў”.

Таксама The New York Times цытуе знакамітага расейскага шахматыста Гары Каспарава, які заявіў, што канфрантацыя паміж Беларусьсю і Расеяй “можа мець непрадказальныя наступствы для кожнага”. “Я не вялікі фанат Лукашэнкі, як вы можаце падумаць, -- заявіў Каспараў. -- Але калі наш урад псуе адносіны з кожным, дык тут нешта ня так”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG