Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія прамыслоўцы заклікаюць на дапамогу расейскіх


Алесь Дашчынскі, Менск Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя зьвярнулася зь лістом да Расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.У звароце ёсьць заклік да Расейскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў паспрыяць хутчэйшаму ўрэгуляваньню пытаньняў у паліўна-энэргетычнай сфэры абедзьвюх краін.

У звароце гаворыцца, што ў “пераломныя і складаныя пэрыяды разьвіцьця нашы эканомікі, нашы краіны заўсёды дапамагалі і падтрымлівалі адна адну”. Беларускія прамыслоўцы разьлічваюць на “канструктыўны дыялёг, пошук і знаходжаньне аптымальных рашэньняў, асабліва ў пытаньнях паставак нафты і перапрацоўкі нафтапрадуктаў”. Тэкст ліста друкуе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG