Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка ў Маскву пакуль не зьбіраецца


Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі пакуль не пацьвердзіў інфармацыю, якая прагучала ў некаторых расейскіх мэдыях, пра магчымы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.

Паводле спадара Лёгкага, сёньняшнім графікам прэзыдэнта такі візыт не плянаваны. Павал Лёгкі таксама сказаў, што сёньня прэм’ер Сяргей Сідорскі мусіць дакласьці кіраўніку Беларусі пра дамоўленасьці, дасягнутыя на перамовах у Маскве.
XS
SM
MD
LG