Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваюцца нафтавыя перамовы


Радыё Свабода У Доме ўраду Расеі працягваюцца расейска-беларускія перамовы ў пашыраным складзе. Да кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі, якія правялі сустрэчу ў фармаце сам-насам, далучыліся дэлегацыі з абодвух бакоў.

У складзе беларускай дэлегацыі — міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў, міністар эканомікі Мікалай Зайчанка, старшыня канцэрну “Белнафтахім” Аляксандар Бароўскі і іншыя.

З расейскага боку ў перамовах бяруць удзел міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Герман Грэф, кіраўнік Міністэрства прамысловасьці і энэргетыкі Віктар Хрысьценка, міністар фінансаў Аляксей Кудрын, кіраўнік кампаніі “Транснефть” Сямён Вайншток.
XS
SM
MD
LG