Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пакуль не кампэнсавала стратаў кампаніі “Транснефть”


Алесь Дашчынскі, Менск Беларусь пакуль не кампэнсавала стратаў кампаніі “Транснефть”. Пра гэта паведамілі ў расейскай кампаніі.

Раней намесьнік кіраўніка кампаніі “Транснефть” Сяргей Грыгор’еў заявіў пра фінансавыя прэтэнзіі да беларускага боку пасьля трох дзён вымушанага прастою нафтаправоду “Дружба”. Паводле прадстаўніка кампаніі, “Гомельтранснафта” мусіць кампэнсаваць страты памерам 9 мільёнаў расейскіх рублёў”.

Кампанія “Транснефть” пачала перапампоўваньне нафты толькі пасьля таго, як беларускі бок вярнуў 80 тысяч тон нафты, што былі незаконна сканфіскаваныя.
XS
SM
MD
LG