Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве аднавiлiся перамовы памiж Сяргеем Сiдорскiм i Мiхаiлам Фрадковым


Радыё Свабода У Маскве аднавiлiся перамовы памiж Сяргеем Сiдорскiм i Мiхаiлам Фрадковым. Пра гэта паведамiў прэсавы сакратар кiраўнiка беларускага ўраду Аляксандар Цiмашэнка.

Ён сказаў, што перамовы пачаліся ў фармаце сам-насам. Учора спадар Сiдорскi казаў, што беларуская дэлегацыя прыехала ў Маскву з прапановай, каб наагул скасаваць мыта ва ўзаемным гандлi. Камэнтары расейскага прэм’ера Мiхаiла Фрадкова тычылiся толькi нафты. Але Аляксандар Цiмашэнка заяўляе, што перамовы iдуць па ўсiм комплексе пытаньняў двухбаковага гандлю.

Пазьней да перамоваў далучыліся дэлегацыі.
XS
SM
MD
LG