Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У перамовах Фрадкова і Сідорскага тэхнічны перапынак да пятніцы


Валер Каліноўскі, Менск Пра гэта а 1-й гадзіне начы паведаміла прэсавая служба расейскага ўраду. Раніцай 12 студзеня перамовы будуць прадоўжаныя.

Паводле дамоўленасьцяў Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікі ўрадаў Расеі і Беларусі ў пятніцу маюць прадставіць прапановы ў справе вырашэньня нафтавага канфлікту паміж дзьвюма краінамі. Пры ўмове станоўчага рашэньня ня выключаны візыт у Маскву А. Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG