Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў выбарчай кампаніі ў Берасьці і Пружанах чакае суд


Радыё Свабода, Берасьце Затрыманых цягам сёньняшнага дня Андрэя Шарэнду і Дзяніса Турчаняка ў Берасьці, а таксама Ўладзімера Радзівончыка ў Пружанах адпусьцілі: суды над імі мусяць адбыцца 12 студзеня.

На актывістаў выбарчай кампаніі склалі пратаколы, паводле якіх яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Андрэя Шарэнду міліцыянты затрымалі ў берасьцейскім мікрараёне “Усход”, а Дзяінса Турчаняка – у цэнтры гораду. Пры гэтым у часе затрыманьня спадара Турчаняка спачатку было абвешчана, што ягоная машына нібыта лічыцца скрадзенай. Разгляд справы берасьцейскіх апазыцыянэраў павінен адбыцца раніцай 12 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця.

Таксама заўтра ў Пружанах мусяць судзіць сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Радзівончыка. Ён быў затрыманы ў родным горадзе не зважаючы на тое, што папярэдзіў міліцыянтаў пра кепскі стан свайго здароўя. Паводле ж міліцыянтаў, спадар Радзівончык пасьпеў зьдзейсьніць учынак, які лічыцца дробным хуліганствам.
XS
SM
MD
LG